Текст песни Ружовыя Акуляры - Ляпис Трубецкой


Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі шчаслівы.
Навошта табе фармуляры
Загады ды дырэктывы?
Хавайся, братка, у мроях
Ад сацыяльнай машыны.
Сокал ляціць па-над гарою
Воля мая айчына.
Навошта гэтыя межы?
Калі за іх рэжуць.
Навошта гэтыя гімны?
Калі за іх гінуць.
Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі свабодны.
Дзяржава шукае ахвяру
Шукае тых, хто не згодны.
Не згодны быць памяркоўным
Верыць у рай па экране.
Сокал ляціць па-над лесам цудоўным
Воля маё каханне.
Навошта гэтыя межы?
Калі за іх рэжуць.
Навошта гэтыя гімны?
Калі за іх гінуць.
Дзяржава табе гарантуе жыццё
Чарка, шкварка, ланцуг вось і ўсё.
Толькi малiся штандартам улады
Глядзi па БТ святую нараду.
Дзяржава табе гарантуе рай
Толькi ў Суперлато гуляй.
Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё
Чарка, шкварка, ланцуг вось і ўсё.
Навошта гэтыя межы?
Калі за іх рэжуць.
Навошта гэтыя гімны?
Калі за іх гінуць.


Альбом
Культпросвет
дата релиза
01-01-2009


Видео
Видео получено поиском и может не соответствовать содержимому страницы.

Внимание! Не стесняйтесь оставлять отзывы.